wd wp Пошук:

Аляксандр Язлавецкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аляксандр Язлавецкі (2 сакавіка 1979, в. Гыбаліўка, Шаргарадскі раён, Украіна) — дапаможны біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Біскупам Туланы

Біяграфія

Пасля паспяховага заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гарадку 26 чэрвеня 2004 года прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату. З 2006 года будучы біскуп навучаўся ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе ў 2013 годзе абараніў дактарат па кананічным праве.

Пасля вяртання ва Украіну быў прызначаны віцэ-рэктарам і эканомам семінарыі ў Гарадку, а ў 2014 годзе ўзначаліў гэтую духоўную навучальную ўстанову ў якасці рэктара. З 2018 года займаў пасаду канцлера курыі Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, якая ахоплівае рымска-каталіцкія парафіі Кіеўскай, Жытомірскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай вобласцяў Украіны.

18 верасня 2019 года папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне[1].

Зноскі

  1. Ва Украіну прызначаны новы біскуп. Ён — самы малады рымска-каталіцкі іерарх у свеце
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Украіны
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе