wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Юрын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрын. Аляксандр Фёдаравіч Юрын (15 жніўня 1936, с. Мала-Ірменка, Ардынскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сібдзіпрасельбудзе, з 1971 года — інжынер, галоўны архітэктар праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у Магілёве.

Творчасць

Магілёўская дзіцячая абласная бальніца
86-кватэрны жылы дом у Магілёве

Асноўныя працы: водагразелячэбніца (1975—1982, у аўтарскім калектыве), дзіцячая абласная бальніца на 300 коек (1980, з А. Ц. Кучарэнкам), 86-кватэрны жылы дом з Музеем дзекабрыстаў (1980—1982), радзільня на 145 коек (1982), будынак ЦДС і КІВЦ аўтакалоны 2446 (1982) у Магілёве.

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982) за планіроўку і добраўпарадкаванне пас. Колас Быхаўскага раёна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходне-Сібірскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта