wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Усачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усачоў. Аляксандр Фёдаравіч Усачоў (19071949) — ваенны музыкант, маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заснавальнік і першы кіраўнік Ансамбля Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі (цяпер — Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), заслужаны артыст Беларускай ССР (1942)

Біяграфія

Магіла Усачова на Вайсковых могілках Мінска.

Аляксандр Усачоў нарадзіўся ў 1907 у пасёлку Раменскага шклянога завода (цяпер — Маскоўская вобласць). У 1938 ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1].

З 9 студзеня 1939 года і да самай сваёй смерці Усачоў нязменна ўзначальваў Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, які размяшчаўся спачатку ў Смаленску, затым у Мінску. Унёс вялікі ўклад у фарміраванне Ансамбля. На чале яго удзельнічаў у польскім паходзе, выступаў у Заходняй Беларусі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Усачоў кіраваў Ансамблем песні і танца Заходняга фронту. Ён асабіста ствараў канцэртныя праграмы для выступу перад часткамі, у агульнай складанасці правёўшы больш за тысячу канцэртаў, асабіста быў аўтарам шэрагу песень. У жніўні 1943 года падчас выступу ў частках 49-й арміі(руск.) бел. Усачоў быў кантужаны, але застаўся ў страі. Разам з надыходзячымі савецкімі часткамі Ансамбль пад яго кіраваннем прайшоў праз Беларускую і Літоўскую ССР, канец вайны сустрэўшы ва Усходняй Прусіі[1].

Раптоўна памёр 22 лістапада 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароды

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Матэрыялы АБД «Подзвіг народу».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя музыканты
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі