wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэйпольскі. Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі (1835 — 1907) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].

Біяграфія

Скончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[1]. Працаваў урачом з 1863 года[2].

У 1875 годзе пераехаў з Кіева ў Гродна і прынамсі да 1903 года[3] займаў там пасаду гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].

Ужо ў 1875 годзе А. Райпольскі звярнуўся да губернатара А. Е. Зурава(руск.) бел. з хадатайствам аб адкрыцці ў Гродне школы павітух[2], першы набор у якую адбыўся восенню 1876 года.

У час руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў А. Ф. Райпольскі бязвыплатна ўзначаліў адзін з лазарэтаў Расійскага Чырвонага Крыжа, у якім знаходзілася значная частка параненых салдат і афіцэраў, што паступалі чыгуначным транспартам у Гродна[2].

Памёр у 1907 годзе і пахаваны на праваслаўных могілках Гродна[2].

Грамадская дзейнасць

Складаўся дарадчым членам гродзенскага губернскага ветэрынарнага камітэта[1].

Быў прэзідэнтам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[2]. Па ініцыятыве А. Ф. Райпольскага ў 1888 годзе з членаў Таварыства была створана камісія па вывучэнні санітарнага стану губерні. Вынікі яе працы, апублікаваныя ў мясцовым і спецыяльным друку, мелі велічэзны грамадскі рэзананс, міма якога не маглі прайсці губернскія ўлады[2].

У 1892 годзе быў старшынёй першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’езду 18-ці сельскіх урачоў губерні[2].

Узнагароды

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў на вуліцы Гараднічанскай у доме Жуў, № 4[4]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Памятная книжка Гродненской губернии на 1888 год. С. 25 (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 В. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) (руск.)
  3. Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні за адпаведныя гады
  4. СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Постаці расійскай аховы здароўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў