wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Боркус

Аляксандр Фёдаравіч Боркус (руск.: Александр Федорович Боркус; 1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю з дыпломам «свабоднага мастака». Вучыўся ў прафесара В. І. Сафонава[ru], славутага рускага піяніста і дырыжора, які быў дырэктарам кансерваторыі ў 1889—1905 гг[1]. Член Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка.

А. Ф. Боркус, прыехаўшы ў Магілёў, да канца свайго жыцця жыў і працаваў тут. У 1908 годзе, калі Боркус пачаў працаваць адкрытай прыватнай музычнай школе Уладзіміра Іванавіча Ерыхайлава, з вялікім поспехам прайшоў яго першы канцэрт у зале Грамадскага сходу служачых[1]. Уражанні ад гэтага канцэрту выказаў у магілёўскай газеце ананімны аўтар, называючы Боркуса «першакласным артыстам» і «майстрам музычнага мастацтва», які «для школы спадара Ерыхайлова і наогул для Магілёва з’яўляецца крыніцай музычных ведаў аддзела раяля»[2].

Пасля рэвалюцыі ён становіцца выкладчыкам дзяржаўнай музычнай школы імя М. А. Рымскага-Корсакава, з 1944 года працуе ў Магілёўскім музычным вучылішчы[1].

Выканальніцкая дзейнасць Боркуса працякала ў горадзе на працягу трох дзесяцігоддзяў пасля рэвалюцыі. Гэты выдатны, добра вядомы ў горадзе выканаўца і фартэпіянны педагог меў таксама здольнасці да сачынення. Паведамленне пра працу Боркуса над «Беларускай рапсодыяй» для фартэпіяна на тэмы беларускіх песень з’яўляецца ў 1925 годзе. У наступных газетных і часопісных публікацыях тых гадоў таксама згадваецца гэты твор Боркуса, якое аўтар шмат разоў выконваў[1].

Магіла Аляксандра Фёдаравіча Боркуса на Васкрасенскіх могілках

Пахаваны на Васкрасенскіх могілках Магілёва.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 О. П. МОРОЗОВА. КОМПОЗИТОРСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ПЕДАГ0Г0В-МУЗЫКАНТ0В МОГИЛЕВА В 1920 — 1930-е гг.
  2. О. П. МОРОЗОВА. МУЗЫКАЛЬНЫЕ УЧЕБНЫЕ ЗАВЕДЕНИЯ В МОГИЛЕВЕ В КОНЦЕ XIX — НАЧАЛЕ XX века
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Піяністы XX стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі