wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цацоха. Аляксандр Уладзіміравіч Цацоха (19 студзеня 1956, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1956 года ў г. Мінску.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Хірургія»; вочную аспірантуру на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры; дырэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне насельніцтва і справах моладзі.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», шэрагам юбілейных медалёў.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта