Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі (нар. 1958) — беларускі журналіст, палітычны агляднік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1980 годзе.
Працаваў рэпарцёрам, аглядальнікам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў штодзённых газетах. Рэдагаваў маладзёжны часопіс «Рабочая смена» («Парус»), газету «Знамя юности».
Быў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Naviny.by. Выступае каментатарам у праграмах беларускай службы «Радыё Свабода», «Польскага радыё», тэлеканала «Белсат» і шэрагу іншых беларускіх і замежных СМІ.
Двойчы быў у шлюбе, у яго чацвёра дзяцей[1].