wd wp Пошук:

Аляксандр Сямёнавіч Расказаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расказаў. Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. 17 кастрычніка 1912, Уладзімірская вобласць — 22 чэрвеня 1944, Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Скончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай.

У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве.

25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].

Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках[2].

Зноскі

  1. Якубов, Осман
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мурамскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Асобы