wd wp Пошук:

Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчук.

Аляксандр Сцяпанавіч Краўчук (нар. 9 лютага 1969, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2004; Беларусь, 2005), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1991), Інстытут надзейнасці машын АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры», 1994), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (дактарантура, 2000).

Працаваў у Інстытуце надзейнасці машын АН Беларусі (1991—1997), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1997—2008), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2008, механіка-матэматычны факультэт, кафедра бія- і нанамеханікі, прафесар). З 2020 года прафесар кафедры эканамічнай інфарматыкі БДЭУ[1].

Навуковыя інтарэсы: механіка; вылічальная матэматыка.

Зноскі

  1. Кравчук Александр Степанович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Механікі Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускай інфарматыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»