wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Булгак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булгак. Аляксандр Рыгоравіч Булгак (нар. 25 кастрычніка 1947, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі урач-кардыёлаг. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981).

У 1985—1986 гадах лекар-оталарынголаг Цэнтра паталогіі слыху, голасу і мовы. З 1986 года у Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1997 года дацэнт. У 2000—2008 гадах загадчык кафедрай Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2008—2017 гадах намеснік дырэктара па тэрапеўтычнай дапамозе, лячэбнай працы, з 2017 года галоўны навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія»[1][2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па праблемах дыягностыкі і лячэння ў кардыялогіі. Даследаваў уплыў ультрагуку на сэрца, метэафактараў на ўзнікненне параксізмаў фібрыляцыі перадсэрдзяў ў пацыентаў з ішэмічнай хваробай сэрца (ІХС). Правёў даследаванні, звязаныя з дыягностыкай ІХС і асаблівасцямі вядзення пацыентаў з ІХС і фібрыляцыяй перадсэрдзяў. Вывучыў асаблівасці кардыёгемадынамікі, варыябельнасці рытму сэрца пры атручваннях псіхатропнымі прэпаратамі, пры вострым інфаркце мозгу, у пацыентаў з міеломнай хваробай. Правёў даследаванні па вывучэнні механізмаў развіцця лакальнага і дыстантнага ішэмічнага прэ- і паслякандыцыянавання міякарда, праблем, звязаных з вывучэннем сіндрому начнога апноэ, яго уплывам на парушэнні рытму сэрца, артэрыяльны ціск, гарманальны статус.

Аўтар больш за 300 навуковых прац.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. БУЛГАК Аляксандр Рыгоравіч
  2. Булгак Александр Григорьевич
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы