У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Апанасенка. Аляксандр Рыгоравіч Апана́сенка[1] (23 лістапада 1911[1] — 2003) — балетмайстар, Заслужаны артыст УССР (1951), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).
Нарадзіўся ў Кіеве. У 1959—1971 гадах — заснавальнік, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Таксама працаваў у вакальна-харэаграфічным ансамблі «Таўрыя» Крымскай дзяржаўнай філармоніі мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам.
На аснове нацыянальных харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Лянок», «Мяцельца», «Лявоніха» і інш. Сярод значных пастановак: «Беларусь партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Малдаўская сюіта», «Маладзёжная сюіта».