У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў.
Аляксандр Раманавіч Бяляеў (руск.: Алекса́ндр Рома́нович Беля́ев; 4 (16) сакавіка 1884 — 6 студзеня 1942) — рускі і савецкі празаік -фантаст, рэпарцёр, юрыст. Адзін з заснавальнікаў савецкай навукова-фантастычнай літаратуры, першы з савецкіх пісьменнікаў, які цалкам прысвяціў сябе гэтаму жанру. Сярод найбольш вядомых яго раманаў: «Галава прафесара Доўэля», «Чалавек-амфібія», «Арыель», «Зорка КЭЦ» і многія іншыя (усяго больш за 70 навукова-фантастычных твораў, у тым ліку 17 раманаў).