У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данялюк. Аляксандр Пятровіч Данялюк (псеўданімы: Olda; Edmund Stefański; 30 лістапада 1897, Варшава — люты 1937 ?) — палітычны дзеяч, публіцыст.
У 1917 у Расіі, член Чугуеўскага рэўкама. У 1919 вярнуўся ў Польшчу. У 1921—1923 гадах сакратар акруговага камітэта Дамброўскага басейна КПП, член ЦК КП Усходняй Галіцыі. Адзін са стваральнікаў КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, член Сакратарыята ЦК КПЗБ. Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі. Тройчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1930 у апараце Выканкама Камінтэрна. У 1931—1935 у КП Румыніі: член ЦК і Палітбюро ЦК. З канца 1935 на гаспадарчай рабоце ў СССР.
Арыштаваны ў лютым 1937; загінуў. Рэабілітаваны ў 1955 годзе.