wd wp Пошук:

Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурмакоў. Аляксандр Панцялеевіч Бурмакоў (2 студзеня 1947, Светлы Бор, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковае званне — дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Турынскую сярэднюю школу з залатым медалем (1963). З 1963 па 1968 гг. студэнт фізічнага факультэта БДУ. Пасля сканчэння вочнай аспірантуры ў 1971 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры радыётэхнікі і фізічнай электронікі. У 1972 г. пераведзены ў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі. У 1976 г. абараніў дысертацыю на прысваенне навуковай ступені кандыдат фізіка-матэматычных навук па тэме «Інтэрферэнцыйна-галаграфічныя даследаванні нізкатэмпературных плазмавых струменяў». З 1988 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 г.- дацэнт кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій. У 1983 г. прысвоена навуковае званне «старшы навуковы супрацоўнік», у 2008 г.- «дацэнт». Колькасць укаранёных распрацовак (сістэмы кіравання плазмавымі тэхналогіямі) — 9, з іх адна ў серыйную вытворчасць. Навуковыя інтарэсы:

Выкладаныя дысцыпліны:

Публікацыі

Выдадзена 130 навуковых прац, з іх дзве манаграфіі і 56 артыкулаў. — А. П. Достанко, Н. К. Талочка, А. П. Бурмакоў [і інш.]. Інтэнсіфікацыя працэсаў фармавання цвердацельных структур канцэнтраванымі струменямі энергіі. Манаграфія пад агул.. рэд. А. П. Достанко і Н. К. Толочко. — Мінск: Бестпринт, 2005, 682 з. — А. П. Бурмаков, П. І. Гайдук, Ф. Ф. Камароў, А. В. Лявонцьеў. Фізічныя грунты тэхналогіі мікраэлектронікі. Навучальны дапаможнік. Мінск: БДУ, 2002. 195 стар.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМ Беларусі, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ, Ганаровай граматай БДУ.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Турынскай школы
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ