wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзевіч. Алякса́ндр Міха́йлавіч Радзе́віч (нар. 25 кастрычніка 1957, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці ў 1957 годзе. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.

У 19791981 гадах — інжынер вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 19811998 гадах працаваў на розных пасадах у Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання, а ў 1998 годзе ўзначаліў прадпрыемства. З 2002 па 2005 год — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 1 снежня 2005 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».

З 26 чэрвеня 2009 да 4 лютага 2011 года[1]міністр прамысловасці Беларусі. Член Назіральнага савета ААТ «Белпрамбудбанк».

15 красавіка 2011 года ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Мінскага электратэхнічнага завода імя В. І. Казлова.

Узнагароды

Зноскі

  1. Новы міністр прамысловасці, новы пасол у ЕС, кіраўнік «Белнафтахіма». — Наша Ніва, 4 лютага 2011. (бел.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021).
  3. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2007 г. № 678 «Аб узнагароджанні М.I.Асіпенкі, А.М.Радзевіча i Л.А.Родзіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(нявызн.). Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 16 верасня 2010.
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2017 г. № 799 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (26 кастрычніка 2017).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь