У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сычоў. Алякса́ндар Мікала́евіч Сычо́ў (нар. 1951, Гомель) — беларускі палітык і дыпламат.
У дыпламатычнай службе з 1979 года. З 13 студзеня 1994 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[1]. 11 жніўня 2000 года быў адстаўлены з гэтай пасады і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
18 лютага 2005 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене[3]. Адстаўлены з гэтых пасад быў 26 жніўня 2011 года[4].
25 верасня 2006 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 1 верасня 2011 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].