wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Логінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Логінаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Логінаў (нар. 23 ліпеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца чарнавіцкай «Букавіны».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў розных спартыўных школах Днепрапятроўска. У 2008—2012 гадах выступаў за моладзевыя склады крыварожскага «Крыўбаса» і днепрапятроўскага «Дняпра». У 2012 годзе перайшоў у аматарскі клуб «Жамчужына» з Ялты, які ў тым жа годзе пачаў выступаць у Другой лізе. Пазней выступаў у Першай лізе за кіраваградскую «Зорку» і алчэўскую «Сталь».

У сярэдзіне сезона 2014/15 «Сталь» знялася з турніру, і Логінаў далучыўся да другалігавага «Крэміня». Па выніках сезона 2014/15 «Крэмінь» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак саступіў у стыкавых матчах за месца ў Першай лізе. У пачатку 2016 года перайшоў у ровенскі «Верас», які па выніках сезона 2015/16 выйшаў у Першую лігу, але абаронца пакінуў каманду ды далучыўся да іншага першалігавага клуба — «Нафтавіка-Укрнафты».

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Спачатку выступаў у аснове «Іслачы», але пазней страціў месца ў складзе, усяго правёў за каманду 5 матчаў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[3].

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Нафтавік-Укрнафту», а ў пачатку жніўня таго ж года зноў далучыўся да ровенскага «Вераса». У красавіку 2019 года перайшоў у жытомірскае «Палессе», а ў ліпені стаў іграком клуба ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі. Дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. Першую палову 2021 года правёў херсонскім «Крышталі», а пасля яго вылету ў Другую лігу перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну».

Дасягненні

Зноскі

  1. 1 2 Transfermarkt — 2000.
  2. Украинский защитник Александр Логинов подписал контракт с «Ислочью»
  3. Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули «Ислочь»
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Роўна
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Алчэўск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Палессе Жытомір
Катэгорыя·Ігракі ФК Жамчужына Ялта
Катэгорыя·Ігракі ФК ВПК-Агра Шэўчэнкіўка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крышталь Херсон
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны