wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Галкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галкін. Аляксандр Мікалаевіч Галкін (нар. 12 студзеня 1965, пас. Шубаршы, Кандагацкі раён, Акцюбінская вобласць, Казахстан) — беларускі геолаг, спецыяліст у галіне інжынернай і экалагічнай геалогіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (Расія, 2015), прафесар (2016). Член Беларускага геаграфічнага таварыства (2010).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія», 1990), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, спецыяльнасць «Інжынерная геалогія, мярзлотазнаўства і грунтазнаўства», 1996).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1990—1999); Спецыялізаваным будаўніча-мантажным упраўленні № 4 трэста «Прамбурвод» і КУП «Гомельаблводаканал» (1999—2001); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2001; факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, кафедра геаграфіі, прафесар, у 2002—2010 — начальнік навукова-даследчага сектара).

Навуковыя інтарэсы: геалогія; інжынерная і экалагічная геалогія; міграцыйныя параметры слабапранікальных грунтоў; стан геалагічнага асяроддзя ва ўмовах высокай тэхнагеннай нагрузкі.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук ВДУ імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»