wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буйкевіч. Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч (нар. 19 лістапада 1984 года, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі фехтавальшчык на шпагах. Чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Аляксандр Буйкевіч нарадзіўся 19 лістапада 1984 года ў Брэсце, у 1998 годзе пачаткаў займацца фехтаваннем. У 2002 годзе Аляксандр дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах.

Першых сур’ёзных вынікаў беларускі шабліст дамогся на чэмпіянаце Еўропы ў 2007 годзе, калі ён выйграў сярэбраны медаль у камандным першынстве [1]. У наступным годзе Аляксандр стаў чэмпіёнам Еўропы ў асабістым турніры [2], а ў складзе каманды заваяваў бронзу[3]. Пасля ўдалых выступленняў на чэмпіянатах Еўропы фехтавальшчык увайшоў у склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 ў Пекіне. На Алімпіядзе Аляксандр выступіў добра: у асабістым турніры ён дабраўся да чвэрцьфіналу, дзе прайграў румыну Міхаю Каваліу ўсяго два ачкі за выхад у паўфінал [4], а ў камандных спаборніцтвах беларуская каманда прайграла ў чвэрцьфінале італьянцам [5].

Праз тры гады пасля Алімпіяды ў Кітаі Аляксандр змог выйграць адзін з галоўных медалёў у сваёй кар’еры. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету ён стаў віцэ-чэмпіёнам у камандным шаблі [6]. А ў 2012 годзе за месяц да Алімпійскіх гульняў беларускі фехтавальшчык выйграў «бронзу» еўрапейскага чэмпіянату [7]. Аляксандр прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. Беларус прайграў ужо ў 1/8 фіналу ў асабістым турніры [8], а ў камандным першынстве ён пацярпеў крыўднае паражэнне ў чвэрцьфінале, калі каманда Беларусі саступіла італьянскай зборнай толькі адно ачко ў барацьбе за выхад у 1/2 фіналу [9].

Наступны алімпійскі цыкл беларускі фехтавальшчык правёў не лепшым чынам: на важных міжнародных стартах ён не падымаўся на пастамент, спыняўся ў кроку ад барацьбы за медалі. Але ўсё ж Аляксандр адабраўся ў 2016 годзе на сваю трэцюю Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра ў асабістым першынстве шаблістаў, стаўшы адзіным прадстаўніком сваёй краіны на Гульнях у Рыа ў спаборніцтве па фехтаванні[10].

Лепшыя вынікі

Чэмпіянаты свету

Чэмпіянаты Еўропы

Узнагароды

Зноскі

  1. Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Gand — 02.07.07 — FIE — International Fencing Federation
  2. Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Kiev — 04.07.08 — FIE — International Fencing Federation
  3. Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Kiev — 04.07.08 — FIE — International Fencing Federation
  4. “Fencing: 2008 Olympic Results - Men’s sabre, Individual Quarter-Finals”(нявызн.) (недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2015. Праверана 25 ліпеня 2016.
  5. “Fencing: 2008 Olympic Results - Men’s team sabre, Round One”(нявызн.) (недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2010. Праверана 25 ліпеня 2016.
  6. Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats du Monde — Catania — 14.10.11 — FIE — International Fencing Federation
  7. Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats d’Europe — Legnano — 15.06.12 — FIE — International Fencing Federation
  8. “Fencing: 2012 Olympic Results - Men’s sabre, Individual Round Three”(нявызн.) (недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 25 ліпеня 2016.
  9. “sabre team men results - Fencing - London 2012 Olympics”(нявызн.). www.olympic.org. Праверана 25 ліпеня 2016.
  10. Sabre - Men - Individual - Participants - Rio loves fencing - FIE
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2012 г. № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(нявызн.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па фехтаванні
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі