У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоў. Алякса́ндр Мікала́евіч Арло́ў (1908, Віцебск — 1942, нацысцкі канцлагер) — беларускі скульптар.
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1929). Член Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1929—1930).
Удзельнічаў у скульптурным афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939).