У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глазуноў. Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў (10 жніўня (29 ліпеня) 1865, Санкт-Пецярбург — 21 сакавіка 1936, Нёі-сюр-Сен) — рускі кампазітар, дырыжор, музычна-грамадскі дзеяч, прафесар Пецярбургскай кансерваторыі (1899), у 1907—1928 — яе дырэктар. Народны артыст Рэспублікі (1922). Старэйшы брат рускага энтамолага і падарожніка — Дзмітрыя Глазунова.