wd wp Пошук:

Аляксандр Каландрэлі

Конная статуя Фрыдрыха Вільгельма IV працы Каландрэлі

Аляксандр Эміль Ладавіка Каландрэлі (італ.: Alexander Emil Lodovico Calandrelli; 9 мая 1834, Берлін26 мая 1903, Ланквіц) — нямецкі скульптар італьянскага паходжання.

У 18481852 гг. вучыўся ў Берлінскай Акадэміі мастацтваў, затым займаўся ў майстэрнях Драке і Фішэра і нарэшце ў 1864 г. заснаваў уласную майстэрню. З 1884 г. прафесар Акадэміі мастацтваў.

Пачаўшы сваю мастацкую дзейнасць з невялікіх васковых фігур, Каландрэлі заваяваў вядомасць як манументаліст — перш за ўсё, такімі працамі, як конныя помнікі Фрыдрыху Вільгельму IV і Вільгельму I, статуя мастака Петэра Карнеліуса і г.д. Каландрэлі таксама належыць частка рэльефаў Помніка перамогі ў Берліне, статуі «Вяртанне воіна» (ням.: Glückliche Heimkehr; з групы «Чатыры вайсковыя групы» і «Эльба» (з групы «Чатыры нямецкія рэкі») у Ціргартэне і іншыя працы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Ланквіцы
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая