wd wp Пошук:

Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка

Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).

Біяграфія

У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.

З 1986 года ў органах пагранічнай службы.

Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.

Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.

Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.

2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]

2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2]

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 ад 02.08.2012 «Аб прызначэнні А.Д.Боечкі»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 497 ад 02.11.2013 «Аб вызваленні ад пасады А.Д.Боечкі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваград-Валынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы