wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзевіч Хлапонін

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хлапонін. Алякса́ндр Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расійскі палітык, губернатар Краснаярскага края з верасня 2002 па 19 студзеня 2010 года.

Нарадзіўся ў г. Каломба (Шры-Ланка) у сям’і перакладчыка савецкага знешнеэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку.

Біяграфія

Губернатар Краснаярскага края

На датэрміновых выбарах губернатара Краснаярскага края, прызначаных у сувязі са смерцю губернатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губернатара Краснаярскага края адрозніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цвёрдым супрацьстаяннем і разгулам «чорных выбарчых тэхналогій».

8 верасня 2002 года ў першым туры выбараў атрымаў 25 працэнтаў галасоў, саступіўшы старшыне заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 працэнтамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глаз’ева з 20 працэнтамі і мера Краснаярску П. Пімашкова з 15 працэнтамі.

22 верасня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 працэнтаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярску і Ачынску, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага края два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэнне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расійскай Федэрацыі, пасля чаго прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, не чакаючы ўступа А. Хлапоніна на пасаду губернатара края, прызначыў яго выканаўцам абавязкаў губернатара края.

Прыступіўшы да выканання абавязкаў губернатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасцей па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі края, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэння прыбытковай часткі бюджэту края. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндуму па аб’яднанні Краснаярскага края з Таймырскім (Даўгана-Ненецкім) і Эвенкійскім аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэферэндум па аб’яднанні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцце закону пра далучэнне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка Снежнагорск да горада Нарыльск.

Карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва края. Імідж не псуюць нават дробныя здарэнні ў жыцці губернатара. Напрыклад, падзенне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску. Ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца.

Узнагароды

Зноскі

  1. Взгляд (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 03.04.2008 № 446 Архівавана 7 студзеня 2012. (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта РФ ад 15 красавіка 1998 г. № 392
  4. Губернатар Краснаярскага края Аляксандр Хлапонін ганараваны ордэна Св. Данііла Маскоўскага (руск.)
  5. Рашэнне Гарадскога Савета адзінага муніцыпальнага ўтварэння «горад Нарыльск» ад 11 кастрычніка 2002 г. № 24-305 «Пра прысваенне звання „Ганаровы грамадзянін гораду Нарыльск“ Хлапоніну Аляксандру Генадзевічу» Архівавана 22 красавіка 2013. (руск.)
  6. Губернатар Краснаярскага края Аляксандр Хлапонін стаў «Ганаровым чыгуначнікам Расіі». Архівавана 1 верасня 2009.
  7. «Візітная картка гораду на Енісеі», газета «Северная магистраль» 10 чэрвеня 2005 (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Палітыкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя чыгуначнікі
Катэгорыя·Губернатары Краснаярскага края
Катэгорыя·Нарадзіліся на Шры-Ланцы