Аляксандр Віктаравіч Мысаў (нар. 4 студзеня 1951, Брэст) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1973—1974 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў з 1977 года. У 1973—1979 гадах кіраўнік групы, у 1987—1990 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»; у 1979—1987 гадах кіраўнік групы, у 2006—2011 — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 1990—1992 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Камжылпраекце»; у 1992—1993 гадах галоўны архітэктар кампаніі АТ «Заходняя будаўніча-прамысловая кампанія»; у 1997—2006 гадах дырэктар ТДА «Белмавальянс»; у 2011—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Архпраект АК»[1].
Асноўныя працы: праект забудовы мікрараёна № 1 у г.п. Крупкі (1975, з П. Б. Лагуноўскай), генплан, ПДП, тэхнічны праект пасёлка Сосны АН БССР (1975), тэхнічныя праекты мікрараёна № 11, гандлёвага цэнтра (1976) у Жодзіне, мікрараёна № 14 у Салігорску (1976), рабочыя чарцяжы мікрараёна Поўнач-1 у Пінску (1980), ПДП цэнтра Пінска (1981)[2].
Праектаваў аб’екты таксама ў Расіі і Венесуэле[1].