wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Клачкоў

Аляксандр Віктаравіч Клачкоў (30 чэрвеня 1952, в. Ваўкавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 31 сакавіка 2022, Горкі) — навуковец у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, доктар тэхнічных навук, прафесар, займаўся літаратурнай творчасцю, сябра Міжнароднага Саюза пісьменнікаў «Новый современник».

Біяграфія

У 1969 годзе з залатым медалём закончыў Хацкавіцкую сярэднюю школу Чавускага раёна. Вучыўся у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, якую з адзнакай закончыў у 1974 годзе. Працаваў інжынерам, а потым увесь час — на кафедры сельскагаспадарчых машын. З 1976 па 1979 г. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры сельскагаспадарчых машын. У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование процесса дополнительной обработки почвы пассивными и активными рабочими органами при вспашке». Пасля сканчэння аспірантуры працаваў асістэнтам, з 1984 г. — старшым выкладчыкам, з 1991 г. — дацэнтам. С 1988 по 1990 г. навучаўся ў дактарантуры пры БДСГА. У 1991 годзе абараніў у Ленінградскім ДАУ доктарскую дысертацыю на тэму «Совершенствование орудий для энергоресурсосберегающей технологии обработки почвы при возделывании зерновых в Белоруссии». Стажыраваўся у ЗША, Нідэрландах, Даніі. Працаваў з 1996 па 2012 г. загадчыкам кафедры сельскагаспадарчых машын, да 2022 г.— прафесарам гэтай кафедры. Памёр 31 сакавіка 2022 года. Пахаваны ў Моталі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць

З’яўляецца аўтарам шэрага падручнікаў і многіх кніг па механізацыі сельскай гаспадаркі. Надрукаваў больш за 570 навуковых і метадычных прац, аўтар 59 вынаходніцтваў. Меў вучонае званне прафесара (1993), працаваў прафесарам кафедры сельскагаспадарчых машын. Член-карэспандэнт Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі.

Надрукаваў артыкулы па сельскагаспадарчых машынах у Швецыі, Францыі, Польшчы і Сербіі. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў тэхнічных навук. З’яўляўся членам навуковага Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі» ў БДСГА.

Літаратурная творчасць

Пісаць вершы ён пачаў яшчэ ў школе, пісаў і ў студэнцкія гады, але не друкаваўся, ў сілу сваёй сціпласці. І таму першая яго кніга — паэма «Мікітавы прыгоды» — выйшла ў 2000 годзе, калі Аляксандр Віктаравіч быў ужо вядомым вучоным. Разам з гэтай кніжкай прыйшоў у беларускую літаратуру сапраўдны паэт. «Мікітавы прыгоды» — гэта сатырычна-гумарыстычны твор, напісаны ў духу парадыйнай паэмы «Тарас на Парнасе» на народна-гутарковай, усходне-магілёўскай беларускай мове. Герой паэмы — тыповы прадстаўнік беларускай вёскі 60-х гг. ХХ стагоддзя, на долю якога выпала вельмі шмат выпрабаванняў, але ён з гонарам выходзіць з розных сітуацый дзякуючы толькі свайму прыроджанаму сялянскаму розуму і дасціпнасці. Пасля першай кнігі адна за адной, амаль кожны год, выходзяць зборнікі вершаў Аляксандра Клачкова: «Камін», «Тайна часу», «Вечныя пытанні», «Тэатр жыцця», «Колер і гук» і інш. У яго вершах з’яднаны дзве плыні — лірычная і філасафічная. Ён умее ў сваіх вершах паяднаць рацыянальнае і эмацыянальнае, і сінтэз гэтых двух пачаткаў аўтару даецца лёгка, бо ён так мысліць. Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», перыядычных выданнях. Піша на рускай і беларускай мовах. На яго вершы напісана некалькі песен. Паэтз болем у сэрца чуе, як часта скажаецца «прыродная» беларуская мова. Ён заклікае суграмадзян да асцярожных і трапяткiх адносін да моўнай спадчыны продкаў — мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. У сваіх вершах ён праслаўляе родную мову, бачачы ў ёй аснову дзяржаўнасці і вытокі нацыянальнай духоўнасці.

Паэзія яго атрымала станоўчыя водгукі такіх прафесіяналаў мастацкага слова, як Ніл Гілевіч, які пра зборнік «Тайна часу» пісаў: “ёсць нямала вершаў, якія мне прыйшліся да душы, асабліва ў раздзелах «Час між людзей» і «Чысты час»[1].

У прадмове да аднаго з першых зборнікаў Клачкова «Мікітавы прыгоды» Алесь Пісьмянкоў адзначыў, што аўтару «удалося стварыць шэраг праўдзівых і запамінальных сцэн з жыцця вёскі, прасякнутых болем за яе сённяшні дзень» [2].

А паэт Анатоль Зэкаў, так напісаў пра творчасць Аляксандра Клачкова: «Ён шукае. Слова за словам, радок за радком. Ён зусім не прэтэндуе на ісціну ў апошняй інстанцыі, а імкнецца разважаць над кожнай праявай жыцця па-свойму, заадно падключае да разваг і чытача» [3].

Узнагароды

Бібліяграфія

Навуковыя працы

Літаратурныя творы

Зноскі

  1. Гілевіч, Ніл. Прадмова. Тайна часу.- Горкі: 2002.С. 4
  2. Пісьмянкоў, Алесь. Мікітавы прыгоды- Горкі:2000. С. 4
  3. Зэкаў, Анатоль. Вечныя пытанні. — Горкі:2003. С. 3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Горках