wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзядзюшка.

Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (20 мая 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімірская вобласць) — расійскі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся 20 мая 1962 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці БССР.

У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, дэкламаваў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасля школы не атрымалася: год працаваў аўтаслесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флоце (на кабелеўкладчыку «Данецк»). Пасля службы год працаваў цэхавым фізкультурным арганізатарам на заводзе ЗІЛ. Наступным летам паступіў у Горкаўскае тэатральнае вучылішча, якую скончыў праз 3,5 гады. Паўгода працаваў у тэатры Мінска, затым шэсць сезонаў ва Уладзімірскім драматычным тэатры (больш паловы роляў — галоўныя).

Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў ваеннай камедыі «ДМБ». Першая сур’ёзная роля — у «Дырэкторыі смерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў серыяле Ігара Талпы «Аператыўны псеўданім». Пазней здымаўся ў вострасюжэтных тэлесерыялах.

Загінуў 3 лістапада 2007 года ў аўтакатастрофе разам з сям’ёй (жонкай і сынам). Аляксандр Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.

Аляксандр Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках ў Маскве разам з жонкай Святланай Чарнышковай і сынам Дзмітрыем Дзядзюшка.

Фільмаграфія

Прэміі і ўзнагароды

Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акцёрская праца» (пасмяротна) за фільмы «Псеўданім „Албанец“», «Сармат», «Аператыўны псеўданім».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Горкаўскага тэатральнага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Памерлі ва Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ФСБ
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая