wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман.

Аляксандр Віктаравіч Герман (24 мая 1915, Петраград — 6 верасня 1943, вёска Жытніца, Ленінградская вобласць) — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксандр Герман нарадзіўся 24 мая 1915 года ў Петраградзе ў сям’і служачага. Скончыўшы сямігодку, Герман працаваў слесарам і вучыўся ў аўтабудаўнічым тэхнікуме.

У лістападзе 1933 гады Аляксандр Герман уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Арлоўскае Бранятанкавае вучылішча і служыў у механізаванай брыгадзе. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў яго слухачом 2-га курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

З ліпеня 1941 г Герман служыў у разведвальным аддзеле штаба Паўночна-Заходняга фронту, а затым выступаў намеснікам камандзіра 2-й асобай партызанскай брыгады па разведцы.

З лета 1942 года маёр Аляксандр Герман — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Пад яго камандаваннем брыгада знішчыла некалькі тысяч варожых салдат і афіцэраў, пусціла пад адхон звыш трохсот чыгуначных эшалонаў, падарвала сотні аўтамашын і выратавала ад згону ў рабства трыццаць пяць тысяч савецкіх грамадзян.

Маёр Герман загінуў смерцю храбрых 6 верасня 1943 года, выходзячы з варожага акружэння ля вёскі Жытніца Наваржэўскага раёна Пскоўскай вобласці. Пахаваны на плошчы горада Валдай Наўгародскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 красавіка 1944 г. узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Герману Аляксандру Віктаравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петраградзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе