wd wp Пошук:

Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўгустайціс.

Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс (22 ліпеня (3 жніўня) 1905, в. Зазер’е, Ігуменскі павет, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 лістапада 1937, Мінск, НКУС) — савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Рана застаўся без бацькі. Падлеткам батрачыў у заможных сялян. Калі маці ў другі раз выйшла замуж сям’я пераехала ў Мінск. У 1920—1923 гадах вучыўся школе чыгуначнікаў у Мінску. Затым працаваў чорнарабочым на шклозаводзе «Пралетарый». Пасля сканчэння савецка-партыйнай школы (1929) абраны сакратаром Плешчаніцкага райкама ЛКСМБ. У 1931 годзе быў прадстаўніком ЦК ЛКСМБ у Трактарацэнтры БССР. З 1932 года ў ЦК ЛКСМБ — інструктар, загадчык аддзела, сакратар, першы сакратар (з 1934). Кандыдат і член ЦК КП(б)Б, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР (1935—37).

Арышт

Арыштаваны 14 жніўня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-і Дом Саветаў, кв. 23. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «антысавецкай арганізацыі правых у Беларусі, у якую быў завербаваны ў лютым 1936 года першым сакратаром ЦК КП(б)Б М. Ф. Гікалам» і «меў заданне шукаць новых членаў з ліку кіруючых работнікаў камсамола рэспублікі, ствараць з іх баявыя групы для арганізацыі тэрарыстычных актаў супраць кіраўнікоў партыі і савецкага ўрада». Пазасудовым органам НКУС 24.11.1937 года асуджаны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956 года. Асабовая справа А. Аўгустайціса № 6848-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16 лютага 1938 года арыштавана жонка Аўгустайціса, Лідзія Мікалаеўна Аўгустайціс, 1912 г. нараджэння, студэнтка. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.5.1938 года яна асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана Л. М. Аўгустайціс, напэўна, у Карагандзінскі канцлагер НКУС Казахскай ССР. Далейшы лёс жонкі невядомы. Рэабілітавана 19.3.1957 года.

Сям’я

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зазер’і