wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі

Аляксандр Чартары́йскі (? — пасля 1477) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын кн. Васіля, пачынальніка роду Чартарыйскіх. Вялікі канюшы літоўскі (зг. 1440) пры вял.князю Жыгімонце Кейстутавічы. Незадаволены антымагнацкай палітыкай вял.кн. Жыгімонта, які абапіраўся на дробнае баярства, разам з братамі Іванам і Міхаілам быў арганізатарам змовы і забойства вял. кн. Жыгімонта. Пасля вымушаны ўцячы ў Маскву. Намеснік вял.кн. маскоўскага ў Пскове (1443—1447, 1456—1460) і Ноўгарадзе (1447—1456). У 1461 годзе вярнуўся ў ВКЛ і атрымаў ад вял.кн. Казіміра Лагойск, Асташын, Камянец.

У 1452 годзе ажаніўся ў Ноўгарадзе з кн. Марыяй, дачкой князя Дзмітрыя Шамякі, якая раптоўна памерла ў 1456 годзе. У другім шлюбе, напэўна, пасля 1461 года быў з Марынай, дачкой свайго лагойскага баярына Солтана. Род Аляксандра Чартарыйскага — лагойская галіна Чартарыйскіх, па мячы згасла на яго сыне Сямёне ў XVI ст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1477 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Род Чартарыйскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чартарыйскія