wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў. Аляксандр Васілевіч Собалеў (5 кастрычніка 1935, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, начальнікам аддзела планіроўкі ў Гродзенскім аблміжкалгаспраекце, аддзела сельскага будаўніцтва ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1975 года — інструктар аддзела будаўніцтва ў Гродзенскім абкаме КПБ, з 1983 года — дырэктар Гроднаграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы грамадскага цэнтра ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (1970), жылой і вытворчай зон Галынскага БМУ Зэльвенскага раёна (1972), жылога квартала пасёлка і вытворчай зоны Котрынскай сельгастэхнікі (1973), пас. Індустрыяльны Лідскага раёна (1974), праекты планіроўкі пасёлка Князева калгаса «Прагрэс» Зэльвенскага (1973), В. Эйсманты Бераставіцкага (1967, бронзавы медаль ВДНГ СССР і дыплом I ступені ВДНГ БССР) раёнаў.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднасельбудпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі