wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Лысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка. Аляксандр Васілевіч Лысе́нка (нар. 13 лістапада 1922, станіца Платніраўская, Караноўскі раён, Краснадарскі край) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955). Лаўрэат Прэміі СМ СССР 1983 года.

Біяграфія

Скончыў у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, аспірантуру АН БССР у 1954 годзе. З 1951 года працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, ІБіА Дзяржбуда, з 1964 года — начальнік аддзела Дзяржбуда БССР, з 1966 года — намеснік дырэктара па архітэктуры ІБіА Дзяржбуда, з 1970 года — загадчык сектара (аддзела) планіроўкі і забудовы гарадоў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): конкурсны праект мемарыяла Брэсцкай крэпасці (1956), ПДП жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963), цэнтра Віцебска (1964), эксперыментальны ПДП цэнтра і мікрараёна Барысава (1967), доследна-паказальны генплан Стоўбцаў (1977)[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: прасторава-планіровачная структура, архітэктурна-мастацкае аблічча, добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў, горадабудаўнічае засваенне пойменных тэрыторый[2]. Больш 70 навуковых прац, у т.л.: «Галоўная вуліца Мінска (Ленінскі праспект)» (1963); у аўтарскім калектыве: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Савецкай Беларусі» (1957), «Мікрараёны Беларусі» (1963), «Планіроўка, забудова гарадоў Беларускай ССР і фарміраванне іх асяроддзя» (1976), «Рэкамендацыі па праектаванні генеральных планаў малых гарадоў Беларускай ССР, якія інтэнсіўна развіваюцца» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (1968), «Горадабудаўнічае засваенне поймавых тэрыторый» (1986), «Правілы забудовы гарадоў Беларускай ССР» (1986), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87). Артыкулы па пытаннях планіроўкі, забудовы гарадоў БССР у часопісах, зборніках[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983). Прэмія Савета Міністраў БССР (1983)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Лысенко Александр Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Лысенка Аляксандр Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадарскім краі
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Стоўбцаў
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы