wd wp Пошук:

Аляксандр Валянцінавіч Арановіч

Аляксандр Валянцінавіч Арановіч (нар. 19 кастрычніка 1982) — удзельнік каманды YouTube-канала «Страна для жизни» (бел.: Краіна для жыцця), беларускі палітвязень, абвінавачаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.[1]

Храналогія пераследу

Аляксандр Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме.

Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня 2020 года. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1. Прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.

17 снежня 2020 года стала вядома, што Арановічу прад’явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

4 красавіка 2021 года быў асуджаны cуддзёй Аленай Пятровай на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.[2]

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/alaksandr-aranovich
  2. https://belsat.eu/news/27-04-2021-kiroutsu-autadomu-kraina-dlya-zhytstsya-alyaksandra-aranovicha-asudzili-na-shests-gadou-kalonii-uzmotsnenaga-rezhymu/
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы