У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.
Аляксандр Вальдэмаравіч Багдановіч (нар. 11 лютага 1964, г. Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (2006), дацэнт (2006), прафесар. Член рэдкалегіі міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Механика машин, механизмов и материалов». Дэпутат, член прэзідыума Лідскага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці (2010—2014).
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», кваліфікацыя «Інжынер шляхоў зносін», 1986; аспірантура, 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (дактарантура, 2000).
Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1986—1991), ДСКБ ВА «Гомсельмаш» (1991—1992), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1992—1995), Лідскім індустрыяльным тэхнікуме (1995—1997), НВА «Трибофатика» (Гомель, 2000—2002), Лідскім каледжы УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (2002—2014, намеснік дырэктара, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: механіка стомленаснага разбурэння; трыбафатыка.
Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.