wd wp Пошук:

Аляксандр Барэйка

Аляксандр Барэйка (1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Чайка».[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г. у в. Малы Сялок Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (Любчанскі раён Маладзечанскай вобласці БССР). Вучыўся ў Наваградскай настаўніцкай семінарыі, у 1945 г. скончыў Навагрудcкую педагагічную навучальню, потым паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

У 1946 г. спрычыніўся да стварэння падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Быў кіраўніком групы пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, а потым намеснікам кіраўніка Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху. У 1947 годзе вучыўся на другім курсе інстытута. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. «Чайка» таксама была дэканспіраваная: некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Аляксандр Барэйка быў арыштаваны органамі МДБ БССР 30 мая 1947 г. і засуджаны ваенным трыбуналам войскаў МУС Баранавіцкай вобласці 18 кастрычніка 1947 г. паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада СССР і антысавецкая агітацыя) да 25 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і канцлагерах Магаданскай вобласці. Вызвалены ў 1956 г. на падставе рашэння камісіі Вярхоўнага Савету СССР.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 5 красавіка 2022.
  2. http://slounik.org/154753.html Біяграфія Аляксандра Барэйкі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне