wd wp Пошук:

Аляксандр Барысавіч Кашпераў

Алякса́ндр Бары́савіч Кашпе́раў (нар. 11 чэрвеня 1946) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[1]

Біяграфія

У 1967 годзе паступіў у тэатральную студыю пры Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, быў запрошаны ў якасці акцёра ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, дзе сыграў больш за 40 роляў. Сярод іх такія пастаноўкі, як «Два клёна», «Чаму ж мне не пець», «Зеленая птица», «С любимыми не расставайтесь». Гэтыя працы прынеслі акцёру першую папулярнасць, любоў гледачоў і цікавасць да яго прафесіяналаў.

У паслужным спісе акцёра больш за 160 роляў у фільмах кінастудыі «Беларусьфільм» і кінакампаній блізкага і далёкага замежжа. Шмат працуе на беларускім тэлебачанні і радыё.

У Беларускіма паэтычным тэатры аднаго акцёра «Знiч» выконвае ролю ў спектаклі «Красёнцы жыцця» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

Прызы і ўзнагароды

Зноскі

  1. Кашпераў(нявызн.) (недаступная спасылка). Тэатр кінаакцёра. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінаакцёры Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача