У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяруга.
Аляксандр Анісімавіч Дзяру́га (23 жніўня 1901, Мінск — 9 мая 1979) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1961)
Нарадзіўся ў Ракаве (па іншых звестках, у Мінску) у шматдзетнай сям"і. У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).
Памёр Аляксандр Анісімавіч 25 мая 1979 года на 78-м годзе жыцця. Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993 г.). Яго імем названа вуліца ў Смаргоні[1].