У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўскі.
Аляксандр Ануфрыевіч Кавалеўскі (руск.: Александр Онуфриевич Ковалевский; 1840—1901) — рускі біёлаг і эмбрыёлаг. Брат палеантолага-эвалюцыяніста Уладзіміра Кавалеўскага.
Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Атрымаў ступень магістра за дысертацыю «Гісторыя развіцця ланцэтніка — Amphioxus lanceolatus», ступень доктара за дысертацыю «Пра развіццё Phoronis». Быў паслядоўна прафесарам заалогіі ў Казанскім, Кіеўскім і Наварасійскам універсітэтах. У 1870—1873 гадах здзейсніў паездку з навуковымі мэтамі на Чырвонае мора і ў Алжыр. У 1890 годзе абраны ардынарным акадэмікам Імператарскай Акадэміі Навук. З 1892 па 1901 год — дырэктар Севастопальскай біястанцыі.