У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулік.
Аляксандр Антонавіч Кулік (нар. 13 чэрвеня 1967, Прыварацце, Глускі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).
У 1991 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка»), у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1990 годзе з пасады майстра лесу Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса. У 2001 годзе быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага доследнага лясгаса. Установу ўзначальваў да 2014 года да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі (2014—2018). У лістападзе 2018 года пасля працы на дзяржслужбе зноў вярнуўся кіраўніком у Кобрынскі доследны лясгас.
1 жніўня 2022 года прызначаны Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.