wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрук. Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук (3 ліпеня 1928, в. Ушкавіца, Кобрынскі павет — 9 снежня 1996) — палітолаг, палкоўнік унутранай службы. кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976).

Біяграфія

Нарадзіўся 3 ліпеня 1928 года ў вёсцы Ушкавіца Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскі раён).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 годзе Аляксандр быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі.

У 1951 годзе Аляксандр Дзмітрук закончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951—1953 гадах ён працаваў інструктарам гаркама, сакратаром райкама камсамола ў Львове, з 1953 па 1958 год — у Брэсцкім абкаме ЛКСМБ, у 1961—1976 гадах — лектар, загадчык сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.

У 1961 годзе А. А. Дзмітрук закончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1976 па 1982 год Аляксандр Андрэевіч — начальнік кафедры, намеснік начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982—1991 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аляксандр Андрэевіч апублікаваў больш за 30 навуковых прац.

Памёр 9 снежня 1996 года.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы