wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Васільеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Васільеў (нар. 27 красавіка 1994) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Львоў».

Клубная кар’ера

Выхаванец кіеўскага «Дынама», пачынаў кар’еру ў дублі гэтага клуба. У 2012 годзе перабраўся ў днепрапятроўскі «Дняпро», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. За першую каманду «Дняпро» дэбютаваў 8 красавіка 2015 года ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Украіны супраць «Чарнаморца» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. 23 мая 2015 года ўпершыню згуляў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць данецкага «Шахцёра» (3:2). У студзені 2017 пакінуў клуб у якасці свабоднага агента. У другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за кіеўскі «Арсенал».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, быў галоўным бамбардзірам каманды, забіўшы за два гады 19 гадоў у Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Мінск»[5].

У красавіку 2021 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскай каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[7].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У сакавіку 2015 года згуляў за моладзевую зборную Украіны ў таварыскіх матчах супраць Славеніі і Славакіі.

Зноскі

  1. Oleksandr Vasyliev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” подписал украинского хавбека Александра Васильева
  3. Матович, Васильев, Насибулин и Бохашвили покинули “Минск”
  4. Александр Васильев подписал новый контракт с “Минском”
  5. Ряды “Минска” покинули шесть игроков
  6. Александр Васильев сменил “Минск” на “Гомель”
  7. Экс-хавбек “Гомеля” перешел в команду Олега Дулуба в Украине
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Львоў