wd wp Пошук:

Аляксандр Ананьевіч Труханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Труханаў. Аляксандр Ананьевіч Труханаў (нар. 15 сакавіка 1898, в. Карпіна[1] Гарадоцкага павета, Віцебская губерня — 24 жніўня 1979) — вучоны, доктар тэхнічных навук (1944), прафесар (1937).

Біяграфія

Скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча (1919), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1926). З 1927 года супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага НДІ гігіены працы і тэхнікі бяспекі.

У 1931 годзе ўзначаліў светлатэхнічны аддзел інстытута. З 1939 года ў Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 года загадчык кафедры тэхнікі бяспекі.

Навуковая дзейнасьць

Аўтар навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, шэрага вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 годзе.

Зноскі

  1. Існавалі Вялікае Карпіна (цяпер Мялюзіна) і Малое Карпіна[d] (не існуе)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вынаходнікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МЭІ
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Фізікі СССР