wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янкоўскі. Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі (нар. 27 мая 1911  — 16 мая 1999, Краснаярск) — работнік чыгуначнай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Біяграфія

З 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы.

У 1941–1945 гадах – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3.

За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1945–1953 гадах зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску.

З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр Аляксандр Янкоўскі ў Краснаярску[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Янкоўскі Аляксандр Аляксеевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Краснаярску
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя чыгуначнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»