У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Аляксандр Аляксеевіч Бе́льскі (нар. 4 снежня 1932, г. Барысаў) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1958 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1958 года працуе ў інстытуце «Віцебскграмадзянпраект» (архітэктар, кіраўнік групы, дырэктар, кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар інстытута, намеснік дырэктара па архітэктуры), у 1961—1962 гадах галоўны архітэктар Віцебска, у 1967—1974 гадах начальнік абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1974 года — намеснік дырэктара па архітэктуры Віцебскграмадзянпраекта.
Асноўныя работы: у Наваполацку — забудова Цэнтральнай плошчы; у Віцебску — 90-кватэрны жылы дом з рэстаранам «Аўрора» (1970, у сааўтарстве), праекты забудовы і добраўпарадкавання Маскоўскага праспекта і плошчы Перамогі (1974, у сааўтарстве), будынак Дзіправадгаса[d] (1976), навучальна-лабараторны корпус медыцынскага інстытута (1981, у сааўтарстве); помнік падпольшчыкам каля Смаленскага рынку (1967, скульптар А. Паўлючык), помнік ахвярам фашызму (1965), праекты дэталёвай планіроўкі цэнтраў і жылых раёнаў Віцебска (1973), Оршы (1967), Полацка (1965); праекты забудовы і добраўпарадкавання вул. Леніна ў Оршы, Маладзёжнай у Наваполацку; забудова в. Акцябрская саўгаса «Сялюты» (у сааўтарстве, прэмія Савета Міністраў СССР 1976), Дом культуры (1979).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1964 года. Пражывае ў г. Віцебску.
Прэмія Савета Міністраў СССР (1976, у аўтарскім калектыве), узнагароджаны залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР (1974, 1973).