wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Мількота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мількота. Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946, в. Куранец Вілейскага раёна, Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (19992003).

Біяграфія

У 1969 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Па заканчэнні інстытута да 1975 года займаў розныя пасады ў трэсце N 15 спецбудкамбіната «Мінскбуд» — да начальніка будаўнічага ўпраўлення.

У 1975-1978 гг. — Загадчык аддзела па кантролю за вытворчасцю раскопак Мінскага гарвыканкама.

Затым да 1981 г. — начальнік упраўлення дарожна-маставой гаспадаркі, пасля Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання горада Мінска.

У 19861990 гг. — старшыня Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска.

У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.

У 1994 — першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

20 жніўня 1999 года быў прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].

24 снежня 2003 года быў вызвалены ад пасады Міністра[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 1999 № 483 «Аб прызначэнні А. А. Мількоты Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Архівавана 17 чэрвеня 2012. Архівавана 17 чэрвеня 2012. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 584 «Аб вызваленні А. А. Мількоты ад пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)  Архівавана 17 чэрвеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)