У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіруць. Аляксандр Іванавіч Гіруць (нар. 26 красавіка 1969, г. Ашмяны) — беларускі матагоншчык. Майстар спорту па матацыклетным спорце (1987).
Скончыў СШ № 2 г. Ашмяны (1986), Беларускую акадэмію фізічнай культуры (1991). Чэмпіён Польшчы (1996—1997), Расіі (1998), Беларусі на працягу 10 гадоў.