Аляксандр Іванавіч Гегела (23 ліпеня 1891, Екацярынаслаў — 11 жніўня 1965, Масква) — савецкі архітэктар.
Нарадзіўся ў Екацярынаславе ў 1891 годзе. Бацька — тытулярны саветнік Іван Рыгоравіч Гегела, служыў земскім урачом у Верхнедняпроўскім павеце Екацерынаслаўскай губерні, памёр яшчэ да нараджэння сына. Маці — Алена Канстанцінаўна (Лашкова), была настаўніцай.
З 1902 года вучыўся ў Екацерынаслаўскай класічнай гімназіі, пасля заканчэння якой, разам з маці і старэйшым братам Міхаілам, пераехаў у Санкт-Пецярбург. У 1910 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі політэхнічны інстытут, пасля заканчэння першага курса перавёўся ў Інстытут грамадзянскіх інжынераў. Падчас вучобы працаваў на будоўлях архітэктара І. А. Фаміна.
У 1921 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў, якое паспяхова скончыў у 1923 годзе. На працягу наступных трыццаці гадоў ён разам з памочнікамі выканаў больш за 300 праектаў, з якіх ажыццёўлена больш за сто.