wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Астэрман-Талстой

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстой. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астэрман.

Аляксандр Іванавіч Астэрман-Талстой (17711857) — граф, генерал ад інфантэрыі (з 1817). Герой Айчыннай вайны 1812 года.

Біяграфія

Па лініі маці Ганны Андрэеўны Талстой, яго прадзедам быў паплечнік Пятра I, дыпламат з немцаў А. І. Астэрман. Імператрыца Кацярына II дазволіла маладому Талстому ў 1796 г. прыняць графскі тытул, з прозвішчам і гербам роду Астэрманаў, ад бяздзетных нашчадкаў роду Астэрмана.

А. І. Талстога па звычаях з самога ранняга ўзросту запісалі на ваенную службу ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк. У 14-летнім узросце ён за выслугай гадоў лічыўся прапаршчыкам. Баявую службу пачаў з 1788 года ў руска-турэцкай вайне, быў ў арміі князя Пацёмкіна. Удзельнічаў у 1790 пад камандаваннем Суворава ў штурме Ізмаіла, узнагароджаны за адзнаку ордэнам Св. Георгія 4-га класа. З 1793 года служыў у Бугскім егерскім корпусе, сфармаваным Кутузавым.

Увесну 1807 г. на тэрыторыі Прусіі разгарнуліся вайсковыя дзеянні супраць корпуса маршала Нея, які імкнуўся адрэзаць рускіх ад Кенігсберга. 24 мая авангард Баграціёна, куды ўваходзіла дывізія Астэрмана-Талстога, прыняў удар праўзыходнага ў ліку непрыяцеля. У гэтым бою Астэрман быў паранены ў нагу куляй навылёт. У кастрычніку 1810 г. Астэрман, змучаны ранай, дамогся адстаўкі з правам нашэння мундзіра, але адразу жа вярнуўся ў строй з пачаткам Айчыннай вайны 1812 года. Падчас вайны ён камандаваў 4-м пяхотным корпусам у 1-й Заходняй арміі Барклая-дэ-Толі, адрозніўся пад Астроўна і пры Барадзіне. Пад Барадзіном Астэрман-Талстой быў кантужаны, але праз некалькі дзён вярнуўся ў строй.

У кампанію 1813 г. Астэрман-Талстой уславіў сваё імя 17 жніўня ў бліскучым баі пад Кульмам, дзе страціў левую руку, адарваную ядром.

Астэрман вярнуўся ў Пецярбург у пачатку 1814 і адразу жа быў прызначаны генерал-ад’ютантам Аляксандра I. У гэтай якасці знаходзіўся да самой смерці імператара. У 1816 прызначаны камандзірам Грэнадзёрскага корпуса. У жніўні 1817 атрымоўвае чын генерала ад інфантэрыі, але яго здароўе пасля цяжкіх ран было настолькі падарвана, што ён у гэтым жа году вызваляецца ад камандавання корпусам і звальняецца ў бестэрміновы водпуск, хоць працягвае лічыцца на ваеннай службе.

Пасля ўступлення на сталец Мікалая I, выехаў і Італію, дзе і памёр.

У законным шлюбе дзяцей не было. Толькі ў 1863 права атрыманні ў спадчыну прозвішча, тытула і майората Астэрманаў «па найвысокім сцвярджэнні» атрымаў сын В. М. Галіцына — Мсціслаў, які стаў менавацца «князь Галіцын граф Астэрман».

Зноскі

  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 254, кат.№ 7843. — 360 с.
  2. 1 2 3 Остерман-Толстой, Александр Иванович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1905. — Т. 12. — С. 420–423.
  3. Остерман-Толстой, Александр Иванович, граф // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 17. — С. 200–201.
  4. Остерман-Толстой, Александр Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXII. — С. 337–338.
  5. Sejm-Wielki.pl Праверана 30 студзеня 2022.
  6. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 30 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Талстыя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1770 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Ваенная галерэя
Катэгорыя·Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астэрманы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Барадзінскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры «Знака адрознення Жалезнага крыжа», Кульмскага крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»