У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстой. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астэрман.
Аляксандр Іванавіч Астэрман-Талстой (1771—1857) — граф, генерал ад інфантэрыі (з 1817). Герой Айчыннай вайны 1812 года.
Па лініі маці Ганны Андрэеўны Талстой, яго прадзедам быў паплечнік Пятра I, дыпламат з немцаў А. І. Астэрман. Імператрыца Кацярына II дазволіла маладому Талстому ў 1796 г. прыняць графскі тытул, з прозвішчам і гербам роду Астэрманаў, ад бяздзетных нашчадкаў роду Астэрмана.
А. І. Талстога па звычаях з самога ранняга ўзросту запісалі на ваенную службу ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк. У 14-летнім узросце ён за выслугай гадоў лічыўся прапаршчыкам. Баявую службу пачаў з 1788 года ў руска-турэцкай вайне, быў ў арміі князя Пацёмкіна. Удзельнічаў у 1790 пад камандаваннем Суворава ў штурме Ізмаіла, узнагароджаны за адзнаку ордэнам Св. Георгія 4-га класа. З 1793 года служыў у Бугскім егерскім корпусе, сфармаваным Кутузавым.
Увесну 1807 г. на тэрыторыі Прусіі разгарнуліся вайсковыя дзеянні супраць корпуса маршала Нея, які імкнуўся адрэзаць рускіх ад Кенігсберга. 24 мая авангард Баграціёна, куды ўваходзіла дывізія Астэрмана-Талстога, прыняў удар праўзыходнага ў ліку непрыяцеля. У гэтым бою Астэрман быў паранены ў нагу куляй навылёт. У кастрычніку 1810 г. Астэрман, змучаны ранай, дамогся адстаўкі з правам нашэння мундзіра, але адразу жа вярнуўся ў строй з пачаткам Айчыннай вайны 1812 года. Падчас вайны ён камандаваў 4-м пяхотным корпусам у 1-й Заходняй арміі Барклая-дэ-Толі, адрозніўся пад Астроўна і пры Барадзіне. Пад Барадзіном Астэрман-Талстой быў кантужаны, але праз некалькі дзён вярнуўся ў строй.
У кампанію 1813 г. Астэрман-Талстой уславіў сваё імя 17 жніўня ў бліскучым баі пад Кульмам, дзе страціў левую руку, адарваную ядром.
Астэрман вярнуўся ў Пецярбург у пачатку 1814 і адразу жа быў прызначаны генерал-ад’ютантам Аляксандра I. У гэтай якасці знаходзіўся да самой смерці імператара. У 1816 прызначаны камандзірам Грэнадзёрскага корпуса. У жніўні 1817 атрымоўвае чын генерала ад інфантэрыі, але яго здароўе пасля цяжкіх ран было настолькі падарвана, што ён у гэтым жа году вызваляецца ад камандавання корпусам і звальняецца ў бестэрміновы водпуск, хоць працягвае лічыцца на ваеннай службе.
Пасля ўступлення на сталец Мікалая I, выехаў і Італію, дзе і памёр.
У законным шлюбе дзяцей не было. Толькі ў 1863 права атрыманні ў спадчыну прозвішча, тытула і майората Астэрманаў «па найвысокім сцвярджэнні» атрымаў сын В. М. Галіцына — Мсціслаў, які стаў менавацца «князь Галіцын граф Астэрман».