wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Іванкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванкоў. Алякса́ндр Іва́навіч Іванко́ў (1950, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў 1950 г.

Скончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза, Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 19721974 гадах працаваў намеснікам старшыні праўлення Бярэзінскага райспажыўсаюза (Мінская вобласць). Затым служыў у радах Савецкай Арміі.

У 19751994 гадах займаў пасады намесніка старшыні праўлення, старшыні праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза; інструктара аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, інструктара сацыяльна-эканамічнага аддзела Мінскага абкама КПБ; загадчыка аддзела рынкавых тавараў, каардынацыі гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах.

З канца 1990-х гадоў быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю за выкананнем рашэнняў урада апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Савета Міністраў.

З 2003 года — намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. У лютым 2004 года быў прызначаны першым намеснікам міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].

9 студзеня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[2].

Сям’я

Сын — вядомы гімнаст Іван Іванкоў, Заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2005 №280 «Аб прызначэнні А.І.Іванкова Міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2009 г №18 «Аб вызваленні А.І.Іванкова ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»